Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

12.12.2023

Прыгоды ад Дзеда-Барадзеда

Заданні ад Дзеда-Баразеда

09.12.2023 года ў Цэнтры прайшла гульнёвая праграма “Прыгоды ад Дзеда-Барадзеда”, удзельнікамі якой былі вучні 4 класа гімназіі г.Белаазёрска. Сам Дзядуля прыехаць не змог, але прыслаў дзецям па пошце пасылку. Там былі канверты і ліст, у якім Дзед прапанаваў пагуляць і выканаць заданні на экалагічную тэму.

Дзецям патрэбна было:

угадаць пару года па прыкметах, якія зачытваў вядучы;

назваць птушак, якія жывуць у Беларусі;

правільна пабудаваць ланцужкі развіцця жывёл і птушак, выкарыстоўваючы атрыманыя карткі (гульня “Кім (чым) быў, кім (чым) стаў?”);

хутка адказаць на прапанаваныя пытанні пра птушак (“Бліц-пытанні”).

Завяршэннем інтэлектуальнай размінкі была калектыўная праца – аплікацыя “Птушкі на кармушцы” да верша А. Пысіна “Пісьмо птушак”.

І самым запамінальным і карысным заданнем было практычнае заданне – накарміць птушак. Пазнаёміўшыся з “Правіламі падкормкі птушак зімой”, юныя эколагі самастойна пакармілі птушачак, насыпаўшы ў кармушкі ім зярнят. Частуйцеся, птушачкі, прыемнага апетыту!

Думаецца, што Дзед-Барадзед застаўся задаволены, праведзеным мерапрыемстам.

Фотоматериалы

Разделы сайта